Яшчэ адна пандэмія? Ці варта хвалявацца праз воспу малпаў

Воспа малпаў нясе сур'ёзную пагрозу? / The Daily Beast
Воспа малпаў нясе сур'ёзную пагрозу? / The Daily Beast

Не паспеў свет выдыхнуць пасля таго, як на спад (здавалася б) пайшла пандэмія каранавіруса SARS-CoV-2, як у стужках навін з'явілася новае захворванне — воспа малпаў. У траўні яе выпадкі былі выяўленыя прыблізна ў 20 краінах, а Сусветная арганізацыя аховы здароўя склікае надзвычайную сустрэчу экспертаў для абмеркавання ўспышкі. Што такое воспа малпаў і ці варта чакаць чарговай пандэміі — Еўрарадыё спрабуе адказаць на асноўныя пытанні.
 

Воспа малпаў — новае захворванне?

У адрозненне ад COVID-19 воспа малпаў — ужо вядомае навуцы захворванне. У малпаў яго ўпершыню выявілі ў Даніі ў 1958 годзе, а першы выпадак заражэння чалавека быў зафіксаваны ў 1970-м.

Аж да 2003-га воспу малпаў у людзей выяўлялі толькі ў афрыканскіх краінах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі