Вы тут

Яшчэ 13 палітвязняў дадалося ў Беларусі

СІЗА №1 ("Валадарка") / Еўрарадыё

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек.

Гэта Наталля Ганчарэнка, Вера Валністая, Вольга Цыбульская, Аляксандр Фралоў, Кацярына Філіпеня, Дзяніс Вяткін, Арцём Вяткін, Дзяніс Шарамецьеў, Святлана Шарамецьева, Аляксандр Дземідовіч, Віталь Багамазаў, Анжаліка Ярмак, Анастасія Ганчарэвіч.

Усе яны ўзятыя пад варту альбо асуджаныя за ўдзел у акцыях пратэсту — паводле ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак").

На сёння ў Беларусі налічваецца 1238 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.