Януковіч: Страўсы ў Міжыгор'і не мае, я проста падтрымліваў іх (відэа)

Экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч у інтэрв'ю BBC паведаміў, што ў яго рэзідэнцыі "Міжыгор'е" яму належаў толькі дом. А ўсё астатняе, маўляў, яму не належала.

Карэспандэнт BBC пацікавіўся заапаркам, які выявілі ў рэзідэнцыі Януковіча, у прыватнасці — страўсамі.

Януковіч: А што кепскага, што я падтрымліваў гэтых людзей?


Карэспандэнт: А гэтыя страўсы не належалі вам?


Януковіч: Што кепскага, што я падтрымліваў?


Карэспандэнт: Што вы падтрымлівалі?


Януковіч: Што я падтрымліваў гэтых страўсаў. Што кепскага ў гэтым? Ну, яны жылі там.


Карэспандэнт: Яны проста жылі?


Януковіч: Яны проста жылі. А мне закрыць вочы і хадзіць?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі