“Яндэкс” і Uber аб’явілі пра аб’яднанне бізнесаў па замове таксі

“Яндэкс” і Uber аб’явілі пра аб’яднанне бізнесаў па замове таксі

“Яндэкс” і Uber аб’явілі пра аб’яднанне бізнесаў па замове таксі. Адбудзецца гэта ў Беларусі, Расіі, Азербайджане, Казахстане, Арменіі, Грузіі (у апошніх дзвюх краінах Uber не працаваў). Паведамляецца, што здзелку пра стварэнне сумеснай кампаніі ўхвалілі саветы дырэктароў Uber і “Яндэкс” (закрыццё здзелкі адбудзецца ў канцы 2017 года).

Абодва брэнда і мабільныя дадаткі для карыстальнікаў — і Яндекс.Такси, і Uber — захаваюцца і працягнуць працу, а праграмы для кіроўцаў будуць інтэграваныя. Гэта значыць, што ў кожным з мабільных дадаткаў можна будзе заказваць аўтамабілі і Яндэкса, і Uber.

Калі “Яндэкс” інвестуе ў яе 100 мільёнаў долараў, то Uber — $225 млн. Больш за 59% новай кампаніі (яе ацэньваюць на суму $3,725 млрд) будзе належыць “Яндэксу”, 36,6% — Uber.

Кіраўнік Uber у еўрапейскім рэгіёне П’ер-Дзімітрый Гор-Коці заявіў, што робіцца чарговы крок да “забеспячэння даступных, хуткіх і надзейных паездак” для ўсіх жыхароў краін, у якім была даступная онлайн-замова паездак. “Аб’яднанне досведу і тэхналогій Яндэкса ў сферы картаграфічнага і навігацыйнага сервісаў і пошукавых сістэм з нашым лідыруючым у свеце сервісам па замове паездак дазволіць нам прапанаваць лепшыя паслугі ў рэгіёне і надзейную альтэрнатыву валоданню асабістымі аўтамабілямі”, — адзначаецца ў заяве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі