Якія беларускія суды найбольш актыўна змагаюцца з "экстрэмізмам"

Экстрэмізм як новы спосаб барацьбы з іншадумствам​ / Katsiaryna Krasavik /humanconstanta.by
Экстрэмізм як новы спосаб барацьбы з іншадумствам​ / Katsiaryna Krasavik /humanconstanta.by

З лета 2020 года беларускія суды вынеслі тры з паловай дзясяткі палітычных рашэнняў па ўключэнні чаго-небудзь у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У асноўным размова пра тэлеграм-каналы, але таксама экстрэмісцкімі прызнаныя пара дзясяткаў кніг, некалькі відэаролікаў, супольнасці і асабістыя профілі ў сацсетках, нават інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай, апублікаванае ў баранавіцкай газеце Intex-Press.

Спіс апублікаваны ў адкрытым доступе. У кожным радку паказаны суд, які пастанавіў лічыць матэрыял экстрэмісцкім. Геаграфія — уся Беларусь. А пасля таго як Еўрарадыё вывучыла спіс, нам стала відавочна: у нашай краіне ёсць суды, якія спецыялізуюцца на пытаннях экстрэмізму.

Гомель — цэнтр антыэкстрэмізму

Амаль палова ўсіх "экстрэмісцкіх" рашэнняў, звязаных з палітыкай, прыпадае на Гомель. Прычым асабліва актыўнічае суд Чыгуначнага раёна гэтага горада. Суды іншых трох гомельскіх раёнаў чамусьці такія справы не разглядаюць.

Какие белорусские суды активнее всего борются с "экстремизмом"
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля, праз дарогу ад будынка — маляўнічая алея, непадалёк — помнік "Бураціна і яго сябрам"

Адметны гэты суд і тым, што ён першы ў 2020-м вынес палітычнае рашэнне аб прызнанні матэрыялаў экстрэмізмам — 13 ліпеня ў спіс трапіла відэа "Палітычныя затрыманні ў Беларусі – "No pasaran – СТОП, таракан!" – БЕЛАРУСЫ ЗА ПЕРЕМЕНЫ". Здагадайцеся самі, аб чым яно.

Чыгуначны суд Гомеля прызнаў экстрэмісцкімі і некалькі мясцовых чатаў — напрыклад, "Мозырь 97%", "Светлогорск для жизни. Чат" і "Речица для жизни. Чат". Ёсць і вялікія рэспубліканскія каналы — у тым ліку "Водители 97" і "Каратели Беларуси". Гэты ж суд прызнаў экстрэмісцкім каналы "Мая краіна Беларусь", ByPOL і "Беларусь головного мозга".

І зноў чыгуначнікі

Вылучаецца ў справе барацьбы з "экстрэмізмам" яшчэ адзін суд Чыгуначнага раёна — гэтым разам Віцебска. Тут вынеслі пастановы па тг-чату "Партизаны" і некалькіх рэгіянальных каналах і супольнасцях.

Сціплыя Магілёў і Гродна

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі