Вы тут

Як звязаныя правы чалавека і чэмпіянат свету па хакеі?

Надзея Астапчук і Канстанцін Якаўлеў / Еўрарадыё

11 студзеня Беларусь наведаў кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэль. Каб на месцы разабрацца ў тым, ці варта праводзіць у нашай краіне чэмпіянат свету па хакеі. Для гэтага Фазэль днём сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, а вечарам — са старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыем Баскавым. З тым, каго падазраюць у датычнасці да смерці Рамана Бандарэнкі.

Беларускі рэжым ці аматары хакея больш страцяць ад пераносу чэмпіянату з Беларусі? Як сусветная спартыўная супольнасць рэагуе на візіт Фазэля і яго сустрэчу з Лукашэнкам? Ці рэальна дамагчыся пераносу ці адмены ЧС па хакеі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць сябры Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці — чэмпіёнка свету і Еўропы, сябра Каардынацыйнай рады Надзея Астапчук і галоўны трэнер гандбольнага клуба “Віцязь”, шматразовы чэмпіён і ўладальнік Кубка Беларусі Канстанцін Якаўлеў.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.