Вы тут

Як з пачатку года ў Беларусі выраслі курсы валют

Курсы валют у Беларусі / tut.by

З пачатку года курс беларускага рубля працягвае "штарміць": ён то прыкметна таннее, то пазней, наадварот, адыгрывае гэтае падзенне.

Як з пачатку года змяніліся курсы замежных валют у Беларусі?

Даляр падаражэў на 2,68 капейкі — крыху больш, чым на працэнт. Пры гэтым з пачатку лютага амерыканская валюта крыху патаннела.

Еўра з пачатку года, наадварот, патаннеў — на 1,36 капейкі. За люты ён таксама страціў, але няшмат.

100 расейскіх ркблей з пачатку года дадалі 1,57 капейкі. Цікава, што расейскі рубель прыкметна даражэў у лютым і тым самым адыграў студзеньскае падзенне і выйшаў "у плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.