Вы тут

Як выглядае "жучок", які паставілі на тэлефон паплечніцы Навальнага

"Жучок" хутка знайшлі / twitter.com/olachesare

Паплечніца расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, юрыст Любоў Собаль у эфіры YouTube-канала "Навальный Live" расказала пра "жучок", знойдзены ў тэлефоне кіраўніцы яе перадвыбарчага штабу Вольгі Ключнікавай. Ён там з'явіўся, калі Ключнікава (прадусар "Навальный Live") была пад адміністрацыйным арыштам. Калі яна выходзіла на волю, тэлефон вярнулі. Але Вольга Ключнікава заўважыла, што яго ўскрывалі і неўзабаве знайшла праслушку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.