Вы тут

Як выглядае “дэнацыяналізацыя” — стрым з Харкава з Марыяй Аўдзеевай

Марыя Аўдзеева з байцом тэрабароны Харкава / фота з фэйсбука

У напалову разбураны расійскімі бомбамі і снарадамі Харкаў пачынаюць вяртацца жыхары. Тыя, хто паспеў выехаць з горада. Пачынае працаваць грамадскі транспарт. Але пагроза ”паветранай трывогі” існуе па-ранейшаму.

Як жыве і адкуль бярэ сілы супрацьстаяць агрэсару прыфрантавы Харкаў? Украінскае грамадства — як яно змянілася за апошнія тры месяцы? Як сітуацыю ва Украіне падаюць расійскія прапагандысты і як ім супрацьстаяць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктарка па даследаваннях міжнароднай бяспекі Еўрапейскай экспертнай асацыяцыі, экспертка iSANS Марыя Аўдзеева.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.