Вы тут

Як правесці сумленныя выбары — у Ціханоўскай ужо ведаюць

Аляксандр Шлык / norway.no

Вынікам галасавання, аб’яўленага Святланай Ціханоўскай, мусяць стаць перамовы з прадстаўнікамі рэжыму. Галоўная мэта гэтых перамоў — правядзенне свабодных і сумленных выбараў. І нягледзячы на тое, што яшчэ і галасаванне не завершанае, і пра перамовы гаворкі няма, у офісе Ціханоўскай ужо распрацавалі дакументы, паводле якіх гэтая свабода і сумленнасць будуць забяспечаныя.

Ці не зарана рыхтавацца да выбараў, калі нават самі перамовы з рэжымам падаюцца справай сумнеўнай? Ці можна праводзіць выбары, не мяняючы дзейнае выбарчае заканадаўства? Што неабходна зрабіць, каб забяспечыць празрыстасць выбараў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае спецпрадстаўнік Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.