Вы тут

Як мінскіх амапаўцаў павіншавалі з 8 сакавіка

Быў арганізаваны канцэрт / Скрыншот з відэа МУС

Мінскіх амапаўцаў павіншавалі з 8 сакавіка. Для жанчын, якія служаць у гэтым падраздзяленні, арганізавалі ўрачыстае мерапрыемства. На ім прысутнічалі міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, былы міністр, а цяпер памочнік кіраўніка дзяржавы па Гродзеншчыне Юрый Караеў, экс-намеснік міністра, а цяпер памочнік па Мінску Аляксандр Барсукоў, начальнік мінскай міліцыі Міхаіл Грыб, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў. Падарункі ўручаў Караеў. Быў арганізаваны невялікі канцэрт.

Амапаўцы традыцыйна хаваюць свае твары, таму відэа здымалася ў асноўным з-за іх спінаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.