Ядзерная зброя ў Беларусі — пагроза для бяспекі Еўропы — Барэль

У Бруселі вераць, што ў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ёсць выбар / delfi.lt
У Бруселі вераць, што ў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ёсць выбар / delfi.lt

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС Жазэп Барэль пракаментаваў планы Расіі па размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі. Ён назваў іх "пагрозай бяспекі Еўропы" і "безадказнай эскалацыяй".

"Беларусь яшчэ можа гэта спыніць, у іх [уладаў Беларусі] ёсць выбар", — лічыць Барэль. Ён прыгразіў новымі санкцыямі ў адказ на размяшчэнне ў РБ расійскай тактычнай ядзернай зброі.

Пра такія планы Уладзімір Пуцін заявіў увечары 25 сакавіка. Ён лічыць, што Расія не парушае рэжыму нераспаўсюду ядзернай зброі, паколькі Беларусь не атрымае кантролю за ядзернымі зарадамі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі