"Ябацькі" правядуць ў Мінску “форум патрыятычных сіл” у другую гадавіну выбараў

У другую гадавіну прызідэнцкіх выбараў прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі павядуць у Мінску "форум патрыятычных сіл". Пра гэта паведамляюць праўладныя тг-каналы.

"9 жніўня ў Мінску пройдзе форум патрыятычных сіл. Ён збярэ каля 300 прадстаўнікоў вядучых грамадскіх арганізацый — Белая Русь, БСЖ, БРСМ, ФПБ, Патрыёты Беларусі і іншыя", — гаворыцца ў паведамленні.

Мерапрыемства пройдзе ў будынку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы. Менавіта адтуль у жніўні 2020 года практычна ўся трупа і тагачасны дырэктар Павел Лутушка былі звольненыя па палітычных матывах.

Адметна, што 8-9 жніўня ў Вільні пройдзе Канферэнцыя Новай Беларусі, якую арганізоўвае Офіс Святланы Ціханоўскай. "Форум" выглядае як праўладны адказ на гэтае мерапрыемства. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.