Watson: IIHF забірае ў Лукашэнкі чэмпіянат свету па хакеі 2021 года

Watson: IIHF забірае ў Лукашэнкі чэмпіянат свету па хакеі 2021 года

Чэмпіянат свету па хакеі ў 2021 годзе дакладна пройдзе — і дакладна не ў Беларусі. Старшыня Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель толькі таму дагэтуль не абвясціў, што забірае турнір у Аляксандра Лукашэнкі, што цяпер хварэе на COVID-19 — пра гэта піша швейцарскі сайт Watson.

Крыніцы выдання паведамляюць, што IIHF настолькі не хоча адмяняць другі запар чэмпіянат свету па хакеі, што гатовая нават правесці яго без гледачоў на трыбунах. Але тое, што сусветнае першынство пройдзе не ў Беларусі, гэта ўжо вырашанае пытанне.

"Нават калі Аляксандр Лукашэнка сыдзе ў адстаўку, ніякая палітычная нармалёвасць не будзе гарантаваная. І нельга выключаць нават расійскага ўварвання", — сцвярджае выданне. Фазель збіраецца асабіста прыляцець у Мінск, каб "мягка" паведаміць Лукашэнку сумную навіну — "гэта пытанне прыстойнасці".

Права правесці ЧС-2021 па хакеі Беларусь атрымала ў 2017 годзе. Турнір мусіў прайсці ў двух гарадах: Мінску і Рызе. Але пасля прэзідэнцкіх выбараў і гвалту з боку сілавікоў, які працягваецца дагэтуль, у свеце ўсё часцей кажуць пра перанос чэмпіяната з Беларусі. Гэтага дамагаецца Беларускі фонд спартовай салідарнасці — арганізацыя, якая абараняе правы спартоўцаў, якіх улады пераследуюць за грамадскую пазіцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі