Wargaming перадае бізнес у Беларусі і Расіі іншай фірме

Wargaming перадае бізнес у Беларусі і Расіі іншай фірме

Кампанія Wargaming вырашыла дыстанцыявацца ад бізнесу ў Расіі і Беларусі.

У заяве кампаніі паведамляецца, што гульнявы бізнес у гэтых дзвюх краінах з 31 сакавіка перададены пад мясцовае кіраванне Lesta Studio, якая больш не звязаная з Wargaming. 

"Кампанія не атрымае прыбытку ад гэтага працэсу ні сёння, ні ў будучыні. Наадварот, мы чакаем значных стратаў у выніку гэтага рашэння.

Мы завершым аперацыйны пераход з усёй неабходнай хуткасцю, пры гэтым у поўнай адпаведнасці з усімі законамі і забяспечваючы пастаянную бяспеку і падтрымку нашых супрацоўнікаў. На працягу пераходнага перыяду анлайн-прадукты застануцца даступнымі ў Расіі і Беларусі і будуць упраўляцца новым уладальнікам", — гаворыцца ў паведамленні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі