Вызваленая Лілія Уласава — яна пад хатнім арыштам

Лілія Уласава / Reuters​
Лілія Уласава / Reuters​

Пад хатні арышт пераведзеная медыятар і член прэзідыума Каардынацыйнай рады Лілія Уласавапаведамляе TUT.BY са спасылкай на Юрыя Васкрасенскага.

Паводле яго слоў, Уласаву адпусцілі з СІЗА яшчэ ў пятніцу ўвечары. Васкрасенскі сцвярджае, што сустрэў яе і даставіў дадому.

Раней Васкрасенскі паведаміў журналістам, што мера стрымання змененая і паліттэхнолагу Віталю Шкляраву. Яго адпусцілі яшчэ 14 кастрычніка. Пры гэтым адвакат Шклярава Антон Гашынскі раніцай гаварыў Еўрарадыё, што ні з ім, ні з роднымі Шкляраў не звязваўся.

Уласава стала пятай удзельніцай сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ, якая выйшла на волю. Да гэтага былі вызваленыя ўласна Юрый Васкрасенскі, айцішнік Дзмітрый Рабцэвіч, адвакат Ілля Салей і Віталь Шкляраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі