Выйшаў на волю яшчэ адзін палітвязень

Павел Бераснеў / @viasna96
Павел Бераснеў / @viasna96

На волю выйшаў палітвязень Павел Бераснеў, пішуць праваабаронцы. Бераснеў — жыхар Маладзечна. Яго затрымалі ў красавіку 2021 года і абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ).

Пацярпелым выступаў начальнік мясцовага РАУС Вадзім Прыгара. Ён патрабаваў пакараць крыўдзіцеля турмой, але суд пастанавіў адправіць Бераснева на "хімію", тэрмін — 1,5 года. Свой тэрмін жыхар Маладэчна адбыў. Вызваліўся ў панядзелак.

Паводле звестак на 28 верасня, у Беларусі застаецца 1338 чалавек, якіх праваабаронцы прызналі палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі