Выйшаў на волю 70-гадовы палітвязень Віталь Зарадзей

Віталь Зарадзей / t.me/prisoners_spring96
Віталь Зарадзей / t.me/prisoners_spring96

Выйшаў на волю 70-гадовы палітвязень, ліквідатар наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, былы вайсковец Віталь Зарадзей.  У Брэсце ён вядомы тым, што пісаў звароты да ўладаў. Мужчыну затрымалі ў сакавіку 2021-га і ў жніўні асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму за тое, што "дапускаў негатыўную ацэнку" суддзяў і Аляксандра Лукашэнкі. Сілавікі налічылі 7 такіх выпадкаў. Даведацца, якія словы палічылі абразлівымі, у праваабаронцаў не атрымалася: гэтая частка суда была закрытая.

Тэрмін Віталь Зарадзей адбываў у шклоўскай папраўчай калоніі № 17. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі