Выкладчыкі беларускіх ВНУ будуць сачыць за старонкамі студэнтаў у сацсетках

Студэнты са смартфонамі / dreamstime.com
Студэнты са смартфонамі / dreamstime.com

Супрацоўнікаў беларускіх ВНУ абавязваюць сачыць за тым, што іх студэнты пішуць у інтэрнэце. У распараджэнне Еўрарадыё трапіў загад, прысвечаны гэтаму, за подпісам рэктара аднаго з універсітэтаў.

Згодна з ім, куратары груп 1-3 курса мусяць "забяспечыць маніторынг" студэнцкіх старонак у сацсетках і чатаў. Справаздачу пра іх трэба складаць кожны месяц. У ёй трэба ўказаць у тым ліку і нікнэймы, пад якімі студэнты пішуць у чатах, і закрытыя профілі. А звяртаць увагу трэба не толькі на курэнне, алкаголь і суіцыдальныя думкі, але і на "экстрэмісцкую інфармацыю".

Таксама прафесарска-выкладчыцкі склад абавязаны выдаліць "экстрэмісцкі" кантэнт і тое, што не адпавядае "маральна-этычным нормам", з асабістых старонак. Для гэтага трэба вывучыць рэспубліканскі спіс "экстрэмісцкіх" каналаў і сачыць за яго абнаўленнямі.

Выкладчыкі беларускіх ВНУ будуць сачыць за старонкамі студэнтаў у сацсетках
Выкладчыкі беларускіх ВНУ будуць сачыць за старонкамі студэнтаў у сацсетках

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі