Вы тут

Выканкам МАК ухваліў змену алімпійскага дэвізу "Хутчэй, вышэй, мацней"

Летняя Алімпіяда пройдзе ў Токіа / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта ўхваліў змену алімпійскага дэвізу "Хутчэй, вышэй, мацней". У яго дадаецца слова "разам". Цяпер гэтае рашэнне мусіць ухваліць бліжэйшая сесія МАК, якая пройдзе падчас Алімпіяды ў Токіа.

Раней з прапановай змяніць дэвіз, які быў нязменны амаль 130 гадоў, выступіў прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах. Яго варыянт гучыць так: "Хутчэй, вышэй, мацней — разам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.