Выбухі з Белгарадзе і Курску: Расія абвінаваціла Украіну

Прыватны дом у Белгарадзе, які пацярпеў у выніку начнога выбуху / @vvgladkov
Прыватны дом у Белгарадзе, які пацярпеў у выніку начнога выбуху / @vvgladkov

Трое загінулых, чацвёра параненых, 39 часткова разбураных прыватных жылых дамоў, 11 пацярпелых шматпавярховак — такія вынікі серыі выбухаў, якія здарыліся ў ноч на 3 ліпеня ў цэнтры расійскага Белгарада.

Губернатар Курскай вобласці паведамляе таксама пра выбухі ў абласным цэнтры. Нібыта жыхары чулі гукі, спрацавала сістэма СПА.

Белгарадская і Курская вобласці РФ мяжуюць з Луганскай, Харкаўскай і Сумскай абласцямі Украіны.

Ва ўдарах па Белгарадзе і Курску мінабароны Расіі абвінаваціла Кіеў. Там заявілі, што УСУ ўдарылі па расійскіх абласцях ракетамі "Кропка-У" і беспілотнікамі Ту-143.

"Сродкамі СПА ўсе тры запушчаныя ўкраінскімі нацыяналістамі па Белгарадзе ракеты "Кропка-У" з касетнымі галаўнымі часткамі знішчаныя ў паветры, у выніку паражэння ўкраінскіх ракет сродкамі СПА абломкі адной з іх упалі на жылы дом у Белгарадзе", — заявілі ў ведамстве.

Афіцыйны Кіеў начныя інцыдэнты пакуль не каментаваў. Раней кіраўнік Адэскай вобласці звяртаў увагу, што на ўзбраенні Украіны няма комплексаў "Панцыр-С1", фрагмент ракеты якога захрас у адным з жылых дамоў у Белгарадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі