Вязень Акрэсціна: студэнт, асуджаны на 114 сутак за пратэсты, адлічаны з БДУІР

Вязень Акрэсціна: студэнт, асуджаны на 114 сутак за пратэсты, адлічаны з БДУІР

Студэнта Яна Салановіча, асуджанага на 114 сутак адміністрацыйнага арышту за пратэсты, адлічылі з БДУІР за "непаспяховасць па трох і больш вучэбных прадметах", паведамляе TUT.by. Ён быў затрыманы 1 лістапада падчас маршу на Курапаты. Ад таго часу Салановіча судзілі восем разоў — падчас разбіральніцтва хлопец назваў 15 эпізодаў свайго ўдзелу ў вулічных акцыях лета-восені 2020-га. "Жнівень" яму спісалі, паколькі два месяцы ўжо прайшлі, але па астатніх эпізодах пачалі судзіць. Калі б усе пратаколы былі складзены адначасова, Ян Салановіч атрымаў бы максімальна 37 (25+12) сутак. Аднак зрабілі інакш, і ён мусіць выйсці на волю толькі ў канцы зімы. За гэты час сям'я не атрымала ніводнага ліста, весткі перадаюць былыя вязні, якія выходзяць на волю.

Студэнт Ян Салановіч быў супрацоўнікам навукова-тэхнічнага цэнтра КДБ і адначасова ўдзельнічаў у акцыях пратэсту. Магчыма, гэта яго ўжо былое месца працы і стала прычынай такога пераследу.

Яшчэ ў лістападзе 2020 года праваабаронцы прызналі Яна Салановіча палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі