Вяслярка Махнева: беларускую мову не ведаю, не разумею, каму яна патрэбная?

Вяслярка Махнева: беларускую мову не ведаю, не разумею, каму яна патрэбная?

Беларуская вяслярка Маргарыта Махнева ў інтэрв'ю "Прессболу" прызналася, што не ведае і не разумее беларускую мову. Махневай (дзявочае прозвішча — Цішкевіч) 28 гадоў. Яна — ураджэнка Хойнікаў, заслужаны майстар спорту Беларусі. З'яўляецца бронзавай прызёркай Алімпіяды ў Рыа (байдарка-чацвёрка), чэмпіёнкай свету, Еўрагульняў. У 2013-м Махнева скончыла Мазырскі педагагічны ўніверсітэт.

"Я не ведаю беларускую мову і не разумею яе, — кажа Маргарыта Махнева. — ...Можа, мама не казала, што я павінна яе сапраўды добра ведаць. Толькі [гаварыла]: "Дачка, трэба вучыць". Я вучыла, але не разумела [беларускую мову]".

У Махневай ёсць сын і яна дапускае, што яму давядзецца вучыць у школе беларускую мову. Але яна не бачыць у гэтым неабходнасці: "Мы ўсе размаўляем на рускай [мове], і не зусім зразумела, навошта мы павінны яе [беларускую мову] ведаць. Каму яна патрэбная?.. І што, стану больш шчаслівай, калі пачну на ёй размаўляць?".

Спартсменка не бачыць нічога дрэннага ў тым, што не ведае адной з дзяржаўных моў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі