Вы тут

Вялікабрытанія пашырыла "чорны спіс" беларускіх чыноўнікаў

Вялікабрытанія пашырыла "беларускі чорны спіс" / Reuters

Вялікабрытанія пашырыла спіс прадстаўнікоў Беларусі, супраць якіх ужываюцца санкцыі. У іх лік дадаліся суддзі, сілавікі, чыноўнікі і прапагандысты.

У "чорны спіс" дадаліся напрыклад, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, экс-міністр здароўя, а цяпер старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, генпракурор Андрэй Швед, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, міністр інфармацыі Ігар Луцкі.

Спіс складае Міністэрства фінансаў Вялікабрытаніі, адзначае Радыё "Свабода". Напрыклад, Івана Эйсманта ў яго ўключылі за "распаўсюд дзяржаўнай прапаганды ў дзяржаўных СМІ" і яго "публічныя заявы з крытыкай мірных дэманстрантаў" ды "адмову асвятляць пратэсты ў СМІ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.