Вы тут

Вулічных музыкаў пакаралі арыштам і штрафам за песню "Разбуры турмы муры"

Затрымалі за песню / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Мінску вулічных музыкаў пакаралі арыштам і штрафам за песню "Разбуры турмы муры". Гэта палічылі "несанкцыянаваным пікетаваннем". Як паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae, 22 красавіка ў пераходзе па вуліцы Леніна затрымалі музыкаў Аляксея Жураўлевіча, Лізавету Пакетаву і Юлію Шабанаву. Іх адвезлі ў Цэнтральнае РУУС, дзе склалі пратаколы. На наступны дзень Пакетава была асуджана на 11 сутак адміністрацыйнага арышту, а Жураўлевіч — на 25 сутак. Рашэнні вынеслі суддзі Вікторыя Шабуня і Дзмітрый Карсюк.

Шабанаву ў дзень затрымання адпусцілі, паколькі ў яе ёсць непаўналетнія дзеці. Яе судзілі 6 траўня. Суддзя Шабуня аштрафавала яе на 1450 рублёў.

Юлія Шабанава кажа, што ў іх ёсць афіцыйны дазвол, які дае права спяваць у пераходзе. Яна не ведае, дзе можна ўзяць спіс "забароненых" песень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.