Вольга Хіжынкова вымушаная сысці з Нацыянальнай школы прыгажосці

Вольга Хіжынкова вымушаная сысці з Нацыянальнай школы прыгажосці

"Міс Беларусь 2008" і былая прэс-сакратарка футбольнага клуба "Дынама-Брэст" Вольга Хіжынкова вымушаная пакінуць Нацыянальную школу прыгажосці. Як напісала яна ў сваім акаўнце ў Instagram, гэты крок выкліканы палітычнымі прычынамі.

"З нядаўніх часоў прафпрыдатнасць і грамадская значнасць беларусаў вызначаецца выключна іх палітычнымі поглядамі. Толькі ў нашага ўрада своеасаблівае разуменне слова "роўнасць". Таму вось ён і дэманструе цуды непрадузятасці, ласкі ў якім няма ні да каго: лекары, навукоўцы, завадчане, журналісты, акцёры, тэлевядоўцы, настаўнікі, спартоўцы, чыноўнікі", — напісала яна.

Раней Хіжынкова адкрыта падтрымала мірныя пратэсты ў Беларусі і неаднаразова выказвалася за змены ў дзяржаве. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі