Вы тут

"Вітаем" — польскія СМІ пра масавы пераезд беларускіх айцішнікаў у краіну

Польскае выданне прааналізавала, колькі IT-спецыялістаў пакінула Беларусь за апошнія паўгода / onliner.by​

Каля 10% беларускіх IT-спецыялістаў і некалькі тысяч прадпрымальнікаў перабралася за апошнія паўгода ў Польшчу, паведамляе Onliner.by са спасылкай на выданне Puls Biznesu. Усяго па спецыяльнай праграме Poland.Business Harbour выдалі амаль 8,9 тысячы віз.

"Дзве траціны мясцовых [беларускіх] распрацоўшчыкаў разглядаюць магчымасць пераезду ў Польшчу. Мы вітаем іх з распасцёртымі абдымкамі", — гаворыцца ў артыкуле польскага выдання пад назвай "Беларусы часцей за ўсё выбіраюць Польшчу".

Праграма Poland.Business Harbour пачала дзейнічаць восенню мінулага года. Яна дазваляе IT-спецыялістам бясплатна атрымаць нацыянальную візу D для сябе і сваёй сям'і. Для гэтага не трэба нават мець запрашэнне на працу. Мяркуецца, што айцішнік зможа знайсці працу на месцы. Адзінае, што трэба, — пацвердзіць прыналежнасць да спецыяльнасці. Для гэтага падыдзе дыплом аб заканчэнні профільнай ВНУ або адпаведны запіс у працоўнай кніжцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.