Вільня не каментуе прысуд у Беларусі за шпіянаж на карысць Літвы

Нагадаем, у аўторак, 31 снежня, КДБ Беларусі паведаміў, што за здраду дзяржаве беларусы, якія шпіёнілі на карысць Літвы, асуджаныя на 10 і 8 гадоў пазбаўлення волі. Такі вырак Беларускі ваенны суд вынес грамадзянам нашай краіны Аляксандру Фензеляў і Яўгену Кочуру.



"Мы не можам каментаваць рашэнні судоў іншай дзяржавы, асабліва калі абвінавачанні выстаўленыя не грамадзянам Літвы. Можам пацвердзіць, што няма ніводнай службовай асобы ці супрацоўніка сістэмы абароны, які быў бы арыштаваны ці абвінавачаны ў незаконнай дзейнасці ў іншай дзяржаве", — перадае ru.delfi.lt словы прадстаўніцы Мінабароны Вікторыі Цыемінітэ.



У МЗС Літвы кажуць, што міністэрства "не атрымлівала ніякай афіцыйнай інфармацыі па гэтым пытанні з ведамстваў Беларусі".


 

Фота — delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі