Вы тут

Віленскі фонд спрабаваў зарабіць на беларускіх эмігрантах?

Наталля Калегава (злева) / facebook.com/NatalexApartments

Літоўскі партал Lrt апублікаваў расследаванне пра дзейнасць беларускай эмігранткі Наталлі Калегавай і яе арганізацыі "Дапамога". Сцвярджаецца, што "за прыгожымі лозунгамі — цынічны заробак на беларусах, якія ўцякаюць ад Лукашэнкі". Што беларускія эмігранты "сталі закладнікамі махлярскіх схемаў прадпрымальнікаў, якія дзейнічаюць у Літве". "Дапамога" сабрала каля 25 тысяч еўра ахвяраванняў у літоўцаў на дапамогу ўцекачам з Беларусі. Арганізацыя дэкларавала дапамогу беларусам ва ўладкаванні ў Літве.

У расследаванні сцвярджаецца, што кіраўніца "Дапамогі" здавала беларусам кватэры па кошце, вышэйшым за рынкавы (сям'я Калегавай мае бізнес па здачы кватэр). Пры гэтым публічна заяўлялася, што дапамога бясплатная. Да таго ж на тыя ж мэты шукалі сродкі ў міжнародных фондах. Аўтары расследавання дапускаюць, што падрабляліся дакументы арэнды і літоўскія медыцынскія даведкі для эмігрантаў.

Калегава сцвярджае, што апублікаваныя дамовы — фальшывыя і што яна да іх не мае дачынення.

Дамова арэнды кватэры / lrt.lt

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.