Вікторыя Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў падтрымку Украіны

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (20-я ракетка свету) згуляе ў дабрачынным матчы ў падтрымку Украіны. 

Як піша by.tribuna.com, арганізатарам мерапрыемства выступае тэнісная асацыяцыя ЗША (the USTA). Гэта частка заяўкі на арганізацыю найбуйнейшай спартыўнай ініцыятывы па зборы сродкаў для падтрымкі Украіны. 

Матч пройдзе на корце US Open 24 жніўня — у Дзень незалежнасці Украіны.

Дырэктарка турніру Стайсі Аластэр пацвердзіла ўдзел беларускай спартоўкі: "Яна вельмі хутка адказала. Яна сказала: "Гэта выбар тэнісіста, і я хачу згуляць".

Як распавядала Еўрарадыё, раней Азаранка не выдалі візу ў Канаду, праз што яна прапусціць турнір у Таронта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.