Відэа з беларускім ксяндзом прызналі "экстрэмісцкім"

Відэа з беларускім ксяндзом прызналі "экстрэмісцкім"

Відэаролік “Малітва за Беларусь з Вячаславам Барком. 17.07.2021”, размешчаны на YouTube-канале “Сапраўдная Беларусь!”, прызнаны "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Такое рашэнне прынята па заяве пракуратуры Расонскага раёна, паведамляе ў Telegram прэс-служба Генпракуратуры Беларусі.

Вячаслаў Барок — ксёндз-пробашч расонскага касцёла. У снежні 2020-га ён адбыў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Сёлета ён з'ехаў з Беларусі, калі даведаўся пра чарговую заведзеную ў дачыненні яго справу. Каталіцкі святар рэгулярна выступае з каментарамі па сітуацыі ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі