Віцяблянін ўключыў газ, каб скончыць з сабой. Яго месячнае дзіця ў бальніцы

Фота носіць ілюстрацыйны характар / soligorsk-news.by
Фота носіць ілюстрацыйны характар / soligorsk-news.by

30-гадовы жыхар Віцебска ў ходзе сваркі з жонкай вырашыў звесці рахункі з жыццём, уключыўшы газ, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Пачуўшы крыкі, на дапамогу прыбеглі суседзі, якія забралі з кватэры жонку мужчыны і яго месячнае дзіця. Дзіця шпіталізавана з вострым атручваннем бытавым газам.

Па дадзеных СК, у момант канфлікту мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Згодна з вынікамі медыцынскага агляду ў выдыханым мужчынам паветры выяўлена 1,25 праміле. Следчыя высвятляюць абставіны здарэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі