Віцебскі арт-паб "Торвальд" зачыняецца

Віцебскі арт-паб "Торвальд" зачыняецца

Вядомы віцебскі арт-паб "Торвальд" зачыняецца, пра гэта каманда абвясціла ў сацсетках.

— Апынулася, што праводзіць санітарныя дні ўвосень — дрэнная прыкмета. Раптоўна ў памяшканнях, якія мы займаем і якія існуюць ужо больш за 150 гадоў, выявіліся надзвычай сур'ёзныя недахопы: прыступкі занадта высокія, а калідоры — неймаверна вузкія. Гэтыя недасканаласці, разам з адмысловымі службамі, што вельмі клапоцяцца аб нашай з вамі бяспецы, вымушаюць нас прыпыніць сваю дзейнасць.

Каманда "Торвальда" паабяцала "старацца ва ўсю моц, каб зрабіць "Торвальд" законным зноў, захаваўшы наш стыль і дух і не разбіўшы аніводнага хрустальнага сасуду, але ж вы самі ўсё разумееце".

— Таму, калі вы нас любіце і планавалі зайсці да нас, тады зрабіце гэта ў бліжэйшыя дні. Па ашчушчэніям, гэта можа быць нашым апошнім спатканнем.

Папулярная ў Віцебску пляцоўка, "Торвальд" таксама рабіў вельмі важную справу: увесну там пачалі гатаваць абеды для лекараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі