Вераніка Цапкала прапануе кантраляваць "так званыя незалежныя СМІ"

Вераніка Цапкала прапануе кантраляваць "так званыя незалежныя СМІ"

Вераніка Цапкала на канферэнцыі "Новая Беларусь" абрынулася з крытыкай на недзяржаўныя беларускія СМІ. У каментары "Нашай Ніве" яна заявіла, быццам незалежных медыяў не засталося, усе асвятляюць толькі працу Офіса Святланы Ціханоўскай. А іншых палітыкаў і іх ініцыятывы ігнаруюць.

Цяпер, па словах Веранікі Цапкала, група актывістаў, блізкая да штабу яе мужа, праводзіць кантэнт-аналіз беларусіх недзяржаўных СМІ на прадмет згадак розных палітычных сіл. Яна прапанавала пазбаўляць фінансавання тыя СМІ, дзе будзе дамінаваць пазіцыя толькі адной палітычнай плыні. 

Таксама яна прапанавала стварыць камітэт кантролю над СМІ. Пры гэтым у лепшых традыцыях прапаганды назвала іх "так званыя незалежныя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі