Васілевіч: свабода, творчаць і інтэлектуальнае развіццё нам неабходныя найперш

Васілевіч: свабода, творчаць і інтэлектуальнае развіццё нам неабходныя найперш

17 верасня ў эфіры Еўрарадыё паўтор праграмы за 2 жніўня 2018 года з удзелам Аляксандра Васілевіча — уладальніка агенцтва  Vondel/Hepta, сузаснавальніка КУКУ.org

Перагледзець праграму з яго ўдзелам мы вырашылі з дзвюх прычын. Па-першае, 14 верасня Аляксандр Васілевіч адзначыў свой чарговы дзень народзінаў. Вось толькі святкаваць яму давялося не ў коле сям’і і сяброў, а ў СІЗА на Валадарскага. Згадваць, у чым вінавацяць чалавека, не бачым сэнсу. Дастаткова сказаць, што праваабаронцы прызналі яго палітычным вязнем.


Па-другое, перагледзеўшы праграму, мы зразумелі, што ўжо тады, два гады таму, Аляксандр Васілевіч казаў нам пра Беларусь, фармаванне якой мы назіраем сёння. Вось толькі тады тое, пра што ён казаў, падавалася нам фантастыкай, марамі летуценніка. Аказалася, што мары — дасяжныя. Трэба толькі ўмець марыць рэалістычна, а Аляксандр Васілевіч умее. І зараз беларусы будуюць Беларусь у адпаведнасці з той нацыянальнай ідэяй, якую ён нам сфармуляваў.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць. 

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў? 

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. 

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00. 

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна"

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут: 

Нацыянальная ідэя

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі