Васіль Мацюшэўскі зноў стаў кіраўніком банка БелВЭБ

Васіль Мацюшэўскі зноў стаў кіраўніком банка БелВЭБ

Васіль Мацюшэўскі вярнуўся на пасаду старшыні праўлення банка БелВЭБ. Яго імя зноў з'явілася на сайце банка. 

Тарас Надольны, які замяшчаў яго на гэтай пасадзе пасля звальнення, пакіраваў толькі... два дні.

Як распавядала Еўрарадыё, 25 красавіка Мацюшэўскага звольнілі з пасады старшыні праўлення. Яго імя і фатаграфія зніклі з сайта банка. Як адзначала прэс-служба, звальненне адбылося па згодзе бакоў.

26 красавіка Мацюшэўскі ўдзельнічаў у нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі па стане спрў у банкаўскай сферы. Лукашэнка згадаў яго ў адным сказе з Паўлам Калаўрам — кіраўніком Нацбанка: "То Мацюшэўскі няправільна паступіў, то Калаўр не туды залез".

А 28 красавіка на сайце БелВЭБ зноў з'явіўся партрэт Мацюшэўскага з паведамленнм, што ён старшыня праўлення банка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі