Вардамацкі: незадаволенасць пратэстоўцаў праз масавыя рэпрэсіі толькі вырасла

Вардамацкі: незадаволенасць пратэстоўцаў праз масавыя рэпрэсіі толькі вырасла

У інтэв'ю выданню "Белорусы и рынок" кіраўнік недзяржаўнай сацыялагічнай кампаніі "Новак" і Беларускай аналітычнай майстэрні (BAW) Андрэй Вардамацкі расправёў пра тое, як змяніліся настроі ў беларускім грамадстве пасля выбараў 2020 года. Прыводзім некалькі момантаў.

Насуперак пераконванням праўладных палітолагаў і аналітыкаў пра тое, што сярод пратэстоўцаў большасць складае "несвядомая моладзь", сацыёлаг адзначыў, што незадаволенасць вынікамі выбараў выказалі як маладыя людзі ва ўзросце 18-29 гадоў, так і людзі ва ўзросце ад 56 і старэй. Пры гэтым і тых і другіх было прыблізна па 20% ад агульнай колькасці пратэстоўцаў.

Звяртае на сябе ўвагу і той факт, што узровень адукацыі сярод пратэстоўцаў вышэйшы за сярэдні ўзровень адукацыі насельніцтва Беларусі, а працэнт людзей з вышэйшай адукацыяй вышэй, чым адсотак людзей з вышэйшай адукацыяй па краіне ў цэлым.

Як адзначае Вардамацкі, электаральны рэйтыг Святланы Ціханоўскай напрыканцы зімы зніўся, што звязана з яе рэгулярнымі заявамі пра адсутнасць прэзідэнцкіх амбіцый.

Узровень незадаволенасці сітуацыяй у краіне не зменшыўся. Наадварот, масавыя рэпрэсіі толькі ўзмацнілі пратэстныя настроі. Сацыёлаг адзначае пераход дзяржслужбоўцаў на бок прыхільнікаў пераменаў, але дынаміка гэтага працэсу пакуль патрабуе дэтальнага вывучэння.

Адбыліся і пэўныя змены у геапалітычнай арыентацыі беларусаў. "Адбываецца нейкі новы працэс у беларускай геапалітычнай масавай свядомасці — гэта расслаенне паняццяў "Расія", "народ Расіі" і "Крэмль",— адзначае Андрэй Вардамацкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі