Ванга на службе Крамля: расійскія прапагандысты самі прыдумляюць "прадказанні"

Прапагандысты спраўна "кормяць" аўдыторыю новымі "прадказаннямі" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё​
Прапагандысты спраўна "кормяць" аўдыторыю новымі "прадказаннямі" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё​

Пра любоў Пуціна да шаманаў і іншай эзатэрыкі вядома даўно. Акультную тэматыку актыўна выкарыстоўвае і расійская прапаганда: людзей "шпігуюць" усялякімі таемнымі знакамі, містычнымі значэннямі пяльменяў (ёсць і такое) і, вядома, прадказаннямі Вангі. Толькі, мяркуючы па ўсім, прапагандысты вялікую іх частку прыдумляюць самі.

"Прадказала" ўсё

"Ванга прадказала Расіі панаванне над светам", — радуе аўдыторыю тэлеканал НТВ, а ўслед за ім — сотні расійскіх і прарасійскіх крыніц.

Так, менавіта гэтым займаюцца расійскія "журналісты" — ледзь не ў штодзённым рэжыме расказваюць аўдыторыі пра розныя прадказанні. Канкрэтна ў гэтым выпадку прыводзяць "словы "Вангі: "У адным пункце сыдуцца Кітай, Індыя і Расія. Кітай чакае яркі ўзлёт". Першыя згадкі гэтай фразы ў інтэрнэце — у пачатку чэрвеня 2022 года, да гэтага "прароцтва" жанчыны, якая памерла ў 1996-м, чамусьці нідзе не з'яўлялася.

Ванга на службе Кремля: российские пропагандисты сами сочиняют "предсказания"

Своечасова Кастарной "знаходзіць" або "ўспамінае" словы прарочыцы на любую тэму, якая абмяркоўваецца. Напрыклад, у снежні 2020-га ён гаварыў са спасылкай на Вангу, што пандэмія каранавіруса скончыцца 20 сакавіка. Паспела прарочыца "паведаміць" праз Кастарнога і пра "маштабную ўспышку" "воспы малпаў". Гэтае "прароцтва" ўпершыню з'явілася таксама толькі пасля таго, як пачалі фіксавацца новыя выпадкі даўно вядомага захворвання, — у канцы сакавіка 2022-га.

"Кум Вангі" актыўна расказвае пра самыя розныя "прароцтвы": напрыклад, у 2021-м ён "прадказваў" вайну ў Паўднёвай Амерыцы і вынаходніцтва лекаў ад раку. Наколькі дакладныя гэтыя "прагнозы" і ці на самай справе ён пераказваў балгарскую прарочыцу — высновы рабіце самі.

"Піпл хавае"

Той жа "Першы канал" як мінімум раз на тыдзень робіць перадачы пра Вангу або аддае ёй прыкметную ўвагу ў эфіры, як і НТВ. Не грэбуюць гэтай тэмай таксама "Царград", "Стархіт", " Московский комсомолец "і іншыя прапагандысцкія медыя — той жа "Спутнік Беларусь".

Прыдумляючы шматлікія "прагнозы Вангі", гэтыя выданні ўдала для сябе задавальняюць інтарэсы аўдыторыі. Калі меркаваць па сэрвісе Wordstat, колькасць пошукавых запытаў па слове "Ванга" пасля пачатку вайны вырасла шматкроць: напрыклад, толькі ў сакавіку яе шукалі амаль 2,2 мільёна разоў. Пік цікавасці праходзіць, але і ў траўні ў "Яндэксе" розныя прадказанні Вангі шукалі больш за 700 тысяч разоў.

Ванга на службе Кремля: российские пропагандисты сами сочиняют "предсказания"
З пачаткам вайны цікавасць да "прароцтваў" прыкметна вырасла / Yandex Wordstat

Пацвярджае рэзкі ўсплёск цікавасці да Вангі і сэрвіс Google Trends. Сярод найбольш частых запытаў — "прадказанні Вангі на 2022 для Расіі", "Ванга вайна 2022" і падобныя.

Для многіх "прадказанні" — сур'ёзны аргумент у палітычных спрэчках. Напрыклад, вось рэпліка аднаго з герояў тэксту "Медузы" пра ўспрыманне вайны ў расійскім грамадстве:

— Чаму вы думаеце, што Украіна б на нас напала?

— Ванга прадказвала, што да 2026 года Расія стане сусветнай імперыяй. Ну а па-іншаму стаць вялікай дзяржавай немагчыма. Заўсёды ў гісторыі гэта ішло за кошт далучэння тэрыторый.

Вядома ж, такое "прароцтва" ў больш раннім варыянце знайсці таксама немагчыма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі