Вальфовіч: сілавы блок забяспечвае дзейнасць эканамічнай і палітычнай сістэмы

Вальфовіч: сілавы блок забяспечвае дзейнасць эканамічнай і палітычнай сістэмы

Сілавы блок Беларусі гатовы да любых зменаў як знешняй, так і ўнутрыпалітычнай абстаноўкі. Пра гэта дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч паведаміў пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам

Ён заявіў, што цяпер адносіны паміж краінамі ўсё часцей вырашаюцца сілавымі метадамі, выкарыстоўваюцца пагрозы і непрыхаванае ўмяшанне ў справы іншых дзяржаў. "Беларусь не з'яўляецца выключэннем, і гэта выклікае пэўную нестабільнасць у грамадстве", — перадае БЕЛТА словы дзяржсакратара Савета бяспекі.

Вальфовіч абазначыў задачы, якія вырашаюць сілавікі: "У ведамстваў сілавога блока тут асаблівая роля — забяспечыць устойлівае функцыянаванне эканамічнай і палітычнай сістэмы грамадства. І сёння тая сістэма нацыянальнай бяспекі, якая створана ў нашай краіне, забяспечвае вырашэнне гэтых важных задач".

Як укладаецца ў гэтую эканамічную сістэму грамадства ад'езд за мяжу дактароў і айцішнікаў, дзяржсакратар Савета бяспекі не патлумачыў. Напэўна, у гэтым і палягае задача сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі