Вакрасенскі аб'явіў на АНТ пра рэгістрацыю "круглага стала дэмсіл"

Вакрасенскі аб'явіў на АНТ пра рэгістрацыю "круглага стала дэмсіл"

Юрый Вакрасенскі аб'явіў у праграме "ОбъективНо" на тэлеканале АНТ, якую пакажуць увечары 11 лістапада, пра рэгістрацыю ў органах юстыцыі ўстановы "Круглы стол дэмакратычных сіл". "У якасці аператара нацыянальнага дыялогу ад апазіцыі, — кажа ён. — У бліжэйшы час каманда круглага стала дэмакратычных сіл прадставіць рэгламент і яго канцэпцыю. Гаворка ідзе літаральна пра некалькі дзён".

Васкрасенскі сёлета знаходзіўся ў камандзе Віктара Бабарыкі, быў затрыманы пасля прэзідэнцкіх выбараў. Падчас знаходжання за кратамі па дзяржаўных тэлеканалах паказвалі яго сведчанні пра дзейнасць апазіцыі. Юрыя Васкрасенскага выпусцілі з СІЗА КДБ неўзабаве пасля вядомай сустрэчы палітвязняў з Аляксандрам Лукашэнкам. Васкрасенскі адразу ж заявіў, што будзе арганізоўваць "дыялог" улады і апазіцыі. Але апазіцыйныя сілы ставяцца да гэтага дзеяча крытычна, падазраюць яго несамастойнасць у дзеяннях і выказваннях.

І дзіўна выглядае заява Юрыя Васкрасенскага, што кіраўнікі Каардынацыйнай рады, якую ён назваў "так званай", "уступілі ў кантакт" з яго камандай і "ўжо выслалі дзясяткі старонак з прапановамі". Аднак Каардынацыйная рада заявіла, што з Васкрасенскім дыялог не вядзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі