Вакол гатэля “Рэнесанс” збудуюць грамадскія комплексы і пракладуць бульвар

Вакол гатэля “Рэнесанс” збудуюць грамадскія комплексы і пракладуць бульвар

Адміністрацыя Маскоўскага раёна Мінска ладзіць грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта тэрыторыі ў межах праспекта Дзяржынскага – чыгункі ў Брэст – завулка Разінскага – завулка 1-га Возніцкага. Гэта квартал побач са скрыжаваннем праспекта Дзяржынскага і 1-га кальца, адрэзак якога працягваюць пракладаць на паўночнай мяжы праектуемай тэрыторыі.

Вакол гатэля “Рэнесанс” збудуюць грамадскія комплексы і пракладуць бульвар
Гэтую тэрыторыю чакаюць істотныя змены

На цотным баку праспекта першую лінію забудавалі гатэлем “Рэнесанс” і бізнес-цэнтрамі, але ў глыбіні квартала ўздоўж чыгункі засталіся прамысловыя і камунальныя зоны. Іх трансфармуюць у грамадскія комплексы. Адзін з іх пабудуюць побач з гатэлем "Рэнесанс" на лапіку камунальнай тэрыторыі каля развязкі праспекта Дзяржынскага і 1-га кальца, другі комплекс узвядуць за “Рэнесансам”. Таксама ў квартале з’явіцца шэраг паркінгаў.

Вакол гатэля “Рэнесанс” збудуюць грамадскія комплексы і пракладуць бульвар
Дэталёвы план

Паміж грамадскімі комплексамі разаб’юць непрамы бульвар, па якім пешаходы змогуць дайсці ад праспекта Дзяржынскага да працягу вуліцы Возніцкай. Тут пад чыгункай пракладуць падземны пераход, які злучыць квартал са Шкляным завулкам. Ад яго (таксама з паваротамі) можна будзе дабрацца да транспартнага хабу “Інстытут культуры”. Будучы падземны пераход стане новым шляхам праз чыгунку і адзіным — на прасторы паміж вуліцамі Цэткін і Суражскай.

Уздоўж чыгункі пракладуць новую вуліцу, якая ўвальецца ў развязку 1-га кальца. Побач запраектаваны адміністратыўны комплекс міністэрства юстыцыі. А на тэрыторыі паміж развязкай 1-га кальца і трохкутнікам чыгункі з’явіцца комплекс будынкаў чыгункі.

Вакол гатэля “Рэнесанс” збудуюць грамадскія комплексы і пракладуць бульвар
Бізнес-цэнтр Ocean

Свае заўвагі і прапановы да праекта мінчукі змогуць даслаць да 8 чэрвеня. Рэквізіты і праект цалкам апублікаваныя тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі