Ва ўкраінскім Энергадары, захопленым расіянамі, ратавальнікі выйшлі на пратэст

Супрацоўнікі пажарнай часці ў Энергадары выйшлі на пратэсную акцыю супраць расійскай акупацыі / @babel
Супрацоўнікі пажарнай часці ў Энергадары выйшлі на пратэсную акцыю супраць расійскай акупацыі / @babel

Ва ўкраінскім горадзе Энергадар (гэта Запарожская вобласць), захопленым расійскімі войскамі, на пратэст выйшлі ратавальнікі, паведамляе рэсурс "Бабель". Яны выгналі машыны і самі сталі на плошчы перад палацам культуры "Сучаснік". Ратавальнікі пратэставалі супраць расійскай акупацыі. Але пратэст доўжыўся нядоўга — расійскія вайскоўцы разагналі акцыю.

Раней у Энергодары выкралі начальніка пажарна-ратавальнага атрада Віталя Траяна. У сераду расіяне зладзілі ператрус у яго кабінеце, а затым павезлі самога Траяна ў невядомым кірунку. Пра гэта расказаў кіраўнік Энергадара Дзмітрый Арлоў. Паплечнікі Траяна тады выказалі здагадку, што яго выкралі за адмову супрацоўнічаць з новымі ўладамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі