Вы тут

Ва Украіне заклікаюць пачаць крымінальную справу на Аляксандра Лукашэнку

Аляксандр Лукашэнка / kremlin.ru

Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны заклікаюць пачаць крымінальную справу на Аляксандра Лукашэнку. Адпаведную заяву міжфракцыйнага аб'яднання "За дэмакратычную Беларусь" апублікаваў дэпутат Аляксей Ганчарэнка.

Нагодай для крымінальнай справы яны называюць супрацоўніцтва Лукашэнкі з так званай "Луганскай народнай рэспублікай".

Раней Лукашэнка заявіў, што дапусціць прадстаўнікоў "ЛНР" да следчых деяннў з затрыманым блогерам Раманам Пратасевічам. З'яўляліся нават паведамленні, што гэтыя прадстаўнікі выехалі ў Мінск.

"У выпадку, калі звар'яцелы дыктатар Лукашэнка дапусціць тэрарыстаў да Пратасевіча ці, яшчэ горш, дазволіць экстрадзіраваць на акупаваныя тэрыторыі, гэта дэ-факта азначае прызнанне тэрарыстаў", — гаворыцца ў заяве

Украінскія дэпутаты заклікаюць да жорсткай рэакцыі на такія крокі: 

— поўнае спыненне любых дыпламатычных адносін з рэжымам Лукашэнкі, акрамя пытанняў палітвязняў і бежанцаў;

— пачаць крымінальную справу на Лукашэнку за супрацоўніцтва з тэрарыстамі;

— рыхтавацца да поўнага спынення гандлёва-эканамічных адносін (да поўнай блакады Беларусі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.