Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларус

Беларус служыў у брыгадзе, якая знаходзілася на Бахмуцкім накірунку / Скрыншот з відэа
Беларус служыў у брыгадзе, якая знаходзілася на Бахмуцкім накірунку / Скрыншот з відэа

Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларус. Як паведамляе "Белсат", гэта Аляксей, які меў пазыўны "Якуб". Ён падпісаў кантракт з Узброенымі сіламі Украіны і ваяваў на фронце. Беларус служыў у брыгадзе, якая знаходзілася на Бахмуцкім накірунку, дзе працяглы час ідуць цяжкія баі.

У баях за Украіну супраць расійскіх акупантаў загінула ўжо больш за паўтара дзясятка беларусаў, якія служылі ў розных падраздзяленнях. Баец Сіл спецыяльных аперацый Украіны беларус Аляксей Скобля (пазыўны "Тур") пасмяротна ўзнагароджаны зоркай Героя Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі