Ва Украіне створаны сайт "Анёлы спорту", прысвечаны загінулым спартсменам падчас вайны з Расіяй. Ужо вядомая інфармацыя пра больш за тры дзясяткі чалавек. Некаторыя з іх загінулі пад абстрэламі, іншыя ўступілі ва Узброеныя сілы Украіны і палеглі ў баях.
У спісе ёсць 14-гадовая Аліна Перагудава, якая займалася цяжкай атлетыкай, і загінула пад абстрэламі ў блакадным Марыупалі разам з маці і братам. Там жа загінула 11-гадовая гімнастка Кацярына Дзячэнка.
Праект рэалізаваў Спартыўны камітэт Украіны.