Ва Украіне разбіўся вайсковы самалёт з курсантамі, загінулі 25 чалавек
Ва Украіне разбіўся вайсковы самалёт з курсантамі, ёсць загінулыя і параненыя. Здарэнне адбылося ўвечары 25 верасня каля Чугуева ў Харкаўскай вобласці пры заходзе Ан-26 на пасадку. Пасля падзення самалёта пачаўся пажар. Вядома, што ў бальніцы знаходзіцца двое пацярпелых з апёкамі і траўмамі. 25 чалавек загінулі, паведамляе hromadske.ua.
У самалёце былі курсанты Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта Паветраных сіл.
Под Чугуевом, похоже, самолет упал. pic.twitter.com/iK7j57IymA
— Украина. Реалии. (@ukrrealii) September 25, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.