Ва Украіне не выключаюць, што з Беларусі на Данбас перакінуць вайсковую тэхніку

Ва Украіне не выключаюць, што з Беларусі на Данбас перакінуць вайсковую тэхніку

Ва Украіне не выключаюць, што з Беларусі на Данбас могуць перакінуць вайсковую тэхніку. У чацвер з заявай выступіў намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення ўкраінскага Генштаба Аляксей Громаў. Паводле яго слоў, беларускае войска пад выглядам вучэнняў здымае з захоўвання і абслугоўвання вайсковую тэхніку і ўзбраенні, і можа ўсё гэта прадаставіць Расіі.

"Улічваючы вялікія страты агрэсара ва ўзбраенні і вайсковай тэхніцы, а таксама некалькі лепшы стан і ўмовы захоўвання дадзенай тэхнікі на складах Узброеных сіл Беларусі, не выключаецца, што наш сусед прадаставіць пазначанае ўзбраенне і вайсковую тэхніку для расійскага агрэсара", — заявіў прадстаўнік Генштаба Узброеных сіл Украіны.

Таксама Аляксей Громаў згадаў прысутнасць у Беларусі расійскіх спецпадраздзяленняў і байцоў расійскіх прыватных вайсковых кампаній. Адзначаліся мерапрыемствы, якія беларусы праводзяць па будаўніцтве ваеннай інфраструктуры на тэрыторыі былога аэрадрома Зябраўка ў Гомельскай вобласці. У Кіеве не выключаюць, што там можа з'явіцца расійская ваенная база.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі