Ва Украіне дзейнічала наркабанда з удзелам грамадзян Беларусі

Ва Украіне дзейнічала наркабанда з удзелам грамадзян Беларусі

Ва Украіне дзейнічала наркабанда з удзелам грамадзян Беларусі. Сцвярджаецца, што яе дзейнасць курыравалі расійскія спецслужбы. Як паведамляе Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны, групоўка кантралявала вытворчасць і распаўсюд наркотыкаў сярод украінскіх вайскоўцаў з мэтай "падрываць баявую гатоўнасць" Узброеных сіл.

У наркабандзе было больш за 40 чалавек. Яна мела сувязі сярод украінскіх праваахоўнікаў, сістэматычна ім плаціла за тое, каб не ўзнікала праблем. Затрыманні прайшлі ў Кіеўскай, Жытомірскай і Днепрапятроўскай абласцях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі