Вы тут

Ва Украіне арыштаваныя аўтамабілі з Беларусі на мільёны долараў

Канфіскат / esbu.gov.ua

У дылера беларускіх аўтамабіляў і спецтэхнікі ва Украіне арыштаваныя 158 аўтамабіляў на 220 млн грн (каля $7 млн). Кампанію падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў больш як на $330 тысяч. Распачатая крымінальная вытворчасць, рахункі ўкраінскай кампаніі замарожаныя, праводзіцца расследаванне, паведамляе прэс-служба Бюро эканамічнай бяспекі Украіны.

Пры гэтым кампанія не называецца. Мяркуючы па фота, гаворка ідзе пра аўтамабілі і аўтобусы вырворчасці Мінскага аўтамабільнага завода. Ягонай "дачкой" ва Украіне з'яўляецца "Гандлёвы дом "МАЗ-Україна". Беларускі завод выйшаў са складу заснавальнікаў і беніфіцыяраў гэтай кампаніі ў лютым 2022 года, каб абыходзіць заходнія санкцыі.

Ва Украіне пасля пачатку расійскай агрэсіі актыўна канфіскоўваць беларускую маёмасць: вагоны, цыстэрны, грузавікі і нават судна. Таксама нацыяналізуюцца і выяўленыя на ўкраінскай тэрыторыі грузы (сталь, калійныя ўгнаенні, халадзільнікі і г. д.).

Дарэчы, ва Украіне 12 траўня быў прыняты закон аб канфіскацыі маёмасці ў грамадзян Беларусі і Расіі. У выпадку з беларусамі гаворка ідзе пра тых, хто мае дачыненне да расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Гэты і наступныя здымкі — esbu.gov.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.