Ва Украіне 8 студзеня ўведзены жорсткі каранцін

Ва Украіне 8 студзеня ўведзены жорсткі каранцін

Ва Украіне 8 студзеня ўведзены жорсткі каранцін. Ён працягнецца да 24 студзеня і, як чакаецца, мусіць дапамагчы не дапусціць новай хвалі распаўсюду COVID-19 пасля навагодніх і калядных святаў.

Як паведамляе hromadske.ua, у адпаведнасці з урадавай пастановай, забаронена праца кавярняў, рэстаранаў, бараў (дазваляецца абслугоўванне навынас ці дастаўка), гандлёва-забаўляльных цэнтраў, устаноў культуры, сферы бытавога абслугоўвання, спартыўных аб'ектаў, нехарчовых рынкаў. Забаронена наведванне навучальных устаноў, правядзенне масавых мерапрыемстваў.

Дазваляецца праца дзіцячых садкоў, цырульняў (па папярэднім запісе), аптэкаў, крамаў (калі яны гандлююць таварамі першай неабходнасці), харчовых рынкаў, поштаў, банкаў, аўтазаправак. Не спыняецца праца грамадскага транспарту.

Першы лакдаўн ва Украіне ўводзіўся вясной 2020-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі